реферат трусов


УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

“БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВАЎ”

Рэферат

па кнізе А.А. Трусава

“Беларускае кафлярства”

Выканавец:

студэнтка 215 группы

ФЗН

Суханосік Настася

Праверыў:

Трусаў А.А.

Мінск 2014

Звестка пра аўтара:

Трусаў Алег Анатольевіч — археоляг, кандыдат гістарычных навук, гісторык беларускай архітэктуры, адзіны ў краіне выкладчык гісторыі філятэліі Беларусі. Палітык і грамадзкі дзеяч, старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Як археоляг і гісторык архітэктуры займаецца вывучэньнем манумэнтальнага дойлідства XI-XVIII стст. Праводзіў археалягічныя раскопкі ў Лідзе, Міры, Крэве, Мазыры, Заслаўі, Гародні, Віцебску, Наваградку, Магілёве, Менску, Амсьціславе і іншых мясьцінах Беларусі.

Кафля – (ад ням. Kachel), керамічны выраб для абліцоўкі і дэкаратыўнага аздаблення печаў, грубак, камінаў, сценаў кухні, ванны і інш. Уяўляе сабою плітку, тыльны бок якой мае выгляд адкрытай каробкі (румпы) для замацавання ў муроўцы. Паводле формы і прызначэння падзяляюцца на сценныя, вуглавыя, паясовыя, карнізныя, а таксама перамычкі, каронкі, дахоўкі, балясіны, медальёны і інш. Паводле мастацкага аздаблення бываюць гладкія і рэльефныя, тэракотавыя і паліваныя празрыстай і каляровай палівай, размаляваныя.

Мае уражанні :

Вельмі цяжка пісаць пра тое, што ужо страчана…

З самага дзяцінства наша пакаленне (“сучаснікі”) ніколі не былі зацікаўленны мінулым часам. Нават нашыя быцікі цалкам не ведаюць гісторыю нашай краіны.

Гэта вельмі дрэнна. Мы забылі родную мову. Мы забылі нашыя карані. Мы “забылі” сябе.

Калі ў маіх руках з’явілася кніга А.А. Трусава “Беларускае кафлярства” я на хвілінку задумалася – што гэта за слова “кафлярства”? чаму я ніколі не ведала ад куль яна з’явілася? Ніколі не чула?

І як мяне ўразіла, калі пасля першай стронкі мне НЕ захацелася закрыць гэтую кнігу, было цікава чытаць.

Як жа насамрэч рабілі кафлю ў мінулым, цяпер здаецца гэта так проста –рручную працузамянілі машыны, а раней усё рабілася ў адзіным  асобніку.

Мне спадабалася, што у кніге вельмі много разважання. Так сама тое што аўтар не саромеючыся уступае ў спрэчку з другімі даследчыкамі кафлязнарства:

“Кафлю, падобную на экземплярыпершай і другой групаў, археолагі знайшлі падчас раскопак у Вільнюсе і Клайпедзе. Літоўскі археолаг А.Таўтавічус выказаў меркаванне, што на кафлях адлюстраваны члены



каралеўскай сям’і. У сваю чаргу, беларускія даследчыкі Ю. Заяц і В. Ляўко спрабуюць атаясамляць некаторыя партрэтныя кафлі з раскопак у Заслаўі, Мінску і Вільнюсе з выявай асобы ўладальніка Заслаўя Яна Глебавіча .

На наш погляд, меркаванні вышэйзгаданых даследчыкаў памылковыя, бо кафлі з падобнымі выявамі вядомыя на тэрыторыі Польшчы і іншых ўрапейскіх краін. Хутчэй за ўсё мы маем справу з мясцовымі інтэрпрэтацыямі агульнаеўрапейскага рэнесанснага сюжэту. Росквіт вытворчасці паліванай кафлі на Беларусі прыходзіцца на другую палову XVI — першую палову XVII ст….”

Аўтар вельмі дасканала вывучыў кафлю беларускіх зямель.

Але, ёсць такія моманты, якія пакуль не вывучэны ўвогуле кафлязнарства. Напрыклад :

“… да першай групы можна аднесці прамавугольную кафлю, на якой еець паясная выява сталага мужчыны з барадою (або маладой жанчыны) у рэнесансных строях, упісаная ў вялікі арачны праём. Кафлі з выявай мужчыны маюць абрэвіятуру “АМНІВ”, якая пакуль не расшыфравана”

Гэта мае такую інтрыгу, што мне захацелася да канца разабрацца ў дадзеным пытанні.

Адны з самых прыемных эпізодаў даследаванняў, апісаных у кнізе, – гэта апісанне знаходак,знойдзеных на тэрыторыі Гарадзенскай вобласці. Таму што гэта кранае і мяне, я з нарадзілася і вырасла ў Прынямоння.

Кафляныя печы. Гродна. Пачатак 20 ст.

Кафля. Фрагмент печу ў будынку бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага. Гродна. Пачатак 20 ст.

Але цяжка было перагортваць старонкі ў кнізе, каб убачыць сваімі вачама што пішацца і як яно выглядае увогуле. І мне б хацелася как малюнкі былі каляровыя.

Але гэта не абавязкова, проста гэта мая думка.

Насамрэч мне кніжка спадабалася. Шмат новага для сябе адкрыла  пасля чытання яе. Напрыклад, што бачыла кафлю 20ст. сваімі вачыма, і нават магла яе патрымаць. Але ў той час я не валодала тымі ведамі якімі валодаю зараз, пасля чытанні гэтай кнігі. Разумею што я выпусціла шанец дакрануцца да гісторыіі.

У наступны раз такога не зраблю.




Предыдущий:

Следующий: