реферат цітоў


УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

“БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВАЎ”

Рэферат

па кнізе Цітова В.С.

Этнаграфічная спадчына. Беларусь. Традыцыйна-бытавая культура.

Выканавец:

студэнтка 215 группы

ФЗН

Суханосік Настася

Праверыў:

Трусаў А.А.

Мінск 2014

Цітоў тітов віктар сцяфанавічЗвесткі аб аутары:

Цітоў Віктар Сцяфанавіч (15.11.1938, в. Дражэнічы Крычаўскага р-на), этнограф і гісторык. Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (1963), працаваў настаўнікам у Брэсцкай і Мінскай абласцях, інспектарам у Міністэрстве асветы БССР (1973—74), выкладчыкам у Гродзенскім педагагічным універсітэце (1974—88), з 1977 у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Даследуе промыслы і рамёствы, традыцыйна-бытавую культуру беларусаў, праблемы яе класіфікацыі і раяніравання, этнічную гісторыю і геаграфію Беларусі, народныя звычаі і абрады. Аўтар прац: “Народныя дрэваапрацоўчыя промыслы Беларусі (1917—1941 гг.)” (1976), Гісторыка-этнаграфічнае раяніраванне матэрыяльнай культуры беларусаў: ХІХ— пачатак ХХ ст” (1983), раздзелаў “Некаторыя пытанні этнаграфіі Беларусі (дарэвалюцыйны перыяд)”, “Дрэваапрацоўчыя рамёствы” і “Інтэр’ер жылля і падсобных памяшканняў”; “Асноўныя тэндэнцыі развіцця промыслаў і рамёстваў” і “Дрэваапрацоўчыя рамёствы”; “Народныя традыцыі і звычаі ў сучаснай каляндарнай абраднасці: Святы Новага года і праводзін зімы” у калектыўных працах “Праблемы рассялення ў БССР” (1980), “Помнікі этнаграфіі” (1981), “Святы і абрады ў Беларускай ССР” (1988).



Цітоў тітов віктар сцяфанавічЗвестка пра твор:

У працы разглядаецца традыцыйная беларуская культура канца XVIII — пачатку XX ст. — драўлянае дойлідства, народнае адзенне, ежа, земляробства і жывёлагадоўля. Апрача этнаграфічных матэрыялаў шырока выкарыстоўваюцца даныя сумежных дысцыплін — гісторыі, археалогіі, геаграфіі, дыялекталогіі, фалькларыстыкі і інш. Упершыню асвятляюцца рэгіянальна — тыпалагічныя асаблівасці звычаяў і абрадаў. Для гісторыкаў, этнографаў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца нацыянальнай культурай.

Мае уражанні :

У кнізе апісанна шмат этнагарфічных матэрыялаў, этнічных гісторый, матэрыяльнай культуры.

Так сама ў кнізе шмат тэрмінаў, якія напісаны вельмі простай і даступнай мовай.

Вельмі многа малюнкаў і фотаздымкаў адразу у тэксце, што робіць кнігу лепей чыаемай.

Мяне захапіла некалькі момантаў.

Па-першае:падрабязнае апісанне планіроўкі і інтэр’ера памяшканняў. Больш чым за 70% з дадзеннага я не ведедала ўвогуле.

Па-другое: хлебныя вырабы. Ведаю я гэтыя даўнія словы “Хлеб – усяму галава”, але каб на столькі! Хлеб – гэта сімвал, які нясе нас на крылах часу….

Кніга “Этнаграфічная спадчына. Беларусь. Традыцыйна-бытавая культура.” – гэта маленькая, але падрабязная энцыклапедыя беларускага ладу жыцця.




Предыдущий:

Следующий: