реферат сыракомля


УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

“БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВАЎ”

Рэферат

па кнізе У. C. Сыракомля

Вандроўкі па маіх былых ваколіцах

Выканавец:

студэнтка 215 группы

ФЗН

Суханосік Настася

Праверыў:

Трусаў А.А.

Мінск 2014

Звесткі аб аутары:Уладзіслаў Сыракомля – (сапраўднае імя – Людвік Кандратовіч) – адзін з самых папулярных паэтаў Беларусі XIX стагоддзя. Ужо яго першы верш «Паштальён», напісаны ў 1847 годзе, стаў у перакладзе Леаніда Трэфалева шырокавядомай рускай народнай песняй «Когда я на почте служил ямщиком…». Пісаў У. Сыракомля на польскай і беларускай мовах. Больш на польскай, бо ў тыя часы мовай літаратуры і справаводства на Беларусі ўсё яшчэ заставалася польская мова. На польскай мове выходзілі газеты і часопісы, друкаваліся кнігі, ставіліся ў тэатрах Мінска, Вільні, Нясвіжа, Слуцка, Слоніма і іншых гарадах Беларусі спектаклі. Пісьменнік, які хацеў данесці да чытача свае ідэі, свае думкі, вымушаны быў пісаць па-польску.

Звестка пра твор:

Гэта даволі значны празаічны твор Уладзіслава Сыракомлі (1823-1862) адносіцца да жанра падарожных нарысаў. Апісваючы гістарычны падзеі ў некаторых гарадах і мястечках Беларусі, аўтар узнаўляе карціну далёкага мінулага тутэйшай зямлі.

“Вандроўкі па маіх былых ваколіцах” — самы яркі празаічны твор Уладзіслава Сыракомлі. Чытач з неаслабнай увагай сочыць за тым далёкім падарожжам паэта, за накірункам яго думкі, з цікавасцю аглядае тагачасныя мястэчкі і вёскі, зазірае ў простую сялянскую хату і не нашмат багацейшы дворык засцянковай шляхты, у велічныя палацы і замкі магнатаў, углыбляецца разам з аўтарам у сівую даўніну краю, радуючыся сустрэчы з жывым, па-майстэрску намаляванымі вобразамі вядомых гістарычных асоб і простых, але не менш цікавых людзей.(К. Цвірка. “Спяваў для сябе я пра родныя далі…”)

***Гісторыі беларускіх гарадоў і мястэчак, побыту і фальклору насельніцтва Беларусі прысвяціў сваю кнігу “Вандроўкі па маіх былых ваколіцах” (1853 г.) выдатны польска-беларускі паэт Уладзіслаў Сыракомля (Людвік Кандратовіч) . “Вандроўкі…” — самы яркі празаічны твор У. Сыракомлі. Ён дзеліцца ўражаннямі пра дарагія сэрцу мясціны: Мір, Нясвіж, Стоўбцы, Свержань, Койданаў і інш. Чытач з неаслабнай увагай сочыць за тым далёкім падарожжам паэта, з цікавасцю аглядае тагачасныя мястэчкі і вёскі, зазірае ў простую сялянскую хату, дворык шляхты, велічныя палацы і замкі магнатаў, углыбляецца разам з аўтарам у сівую даўніну краю, радуецца сустрэчы з жывымі, па-майстэрску намаляванымі вобразамі вядомых гістарычных асоб і простых, але не менш цікавых людзей. Праз хроніку гарадоў і мястэчак У. Сыракомля разгортвае перад намі ўсю гісторыю Беларусі. Надзвычай цікавыя старонкі, прысвечаныя культурнаму жыццю краю. Такім чынам, “Вандроўкі па маіх былых ваколіцах” У. Сыракомлі — выдатная крыніца, дзе ёсць важныя звесткі па шматлікіх пытаннях нашай гісторыі і культуры, у тым ліку і гісторыі мястэчак Беларусі.(І. Соркіна. Мястэчкі Беларусі ў мемуарнай літаратуры XIX — першай паловы XX ст.)



Мае уражанні :

Культурная спадчына кожнага народа – найкаштоўны нацыянальны скарб. У мове, фальклоры, помніках гісторыі і матэрыяльнай культуры, мастацтве і творах літаратуры адлюстравана багатае духоўнае жыццё народа, яго невычэрпны талент, імкненні і перажыванні, высокія гуманістычныя ідэалы.

Таму вельмі прыемна, калі творы літаратуры прыадчыняюць заслону таяміцы не только вобраза аўтара, но і жыцце таго часу – часу нашых продкаў.

Цікава, што твор выглядае ў форме дзённіка. Таму я, як чытач, мела эфект “прысутнасці”.

У творы многа зносак з дадаткамі аўтара, якія раскрываюць не толькі тэму “падарожжа”, але і гістарычныя факты.

Аўтар дакладна вывучыў гісторыю кожнага мястэчка якое апісвае, перад тым як паказаць нам, чытачам, дакладныя факты з дакументаў якія проста ўплілісь ў тэкст твора як адно цэлае.

Аўтар як быццам вядзе нас за сабой, па сваім мясцінам, па сваім краі.

Яшчэ ў прадслоўі напісанна:

“Будзем даследаваць тут гісторыю, народныя звычаі, усё, што просіцца на пяро, а паколькі выбралі мы вельмі невялікую прастору для вандроўкі, хочу паказаць, што кожны закутак краю, хоць бы на першы погляд і не ўяўляе ён нічога надзвычайнага, можа быць прадметам даследаванняў, а даследаванні такога роду не могуць быць для нас бескарыснымі, бо не ўсе мы добра ведаем сваю зямлю; што кожны, пільней прыгледзеўшыся да сваёй роднай ваколіцы і гэтак жа апісаўшы яе, мог бы дадаць нейкія звесткі да скарбніцы гісторыі.”

Апісанне жыцця простакга люду, звычаі і традыцыі, хрысціанскія узаемаадносіны – усё гэта падрабязна, выразна, і самае галоўнае з любоўю, напісанна на прыканцы твора, што дае нам яшчэ адну хвіліну задумацца аб сэнсе і праўдзівасці нашага жыцця, жыцця з крыху забытай культурай.

Меца апісанныя ў творы:

Мірскі замак (сучасны выгляд)

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж»

Свержань, касцёл

Койданава (Дзержынск). Койдановский кальвинистский сбор на рисунке Наполеона Орды




Предыдущий:

Следующий: